У Мінску пройдзе гарадскі квэст да 100-годдзя БНР
Удзел у гульні, прысвечанай 100-годдзю БНР і абароне Вайсковых могілак, вольны, але патрэбная рэгістрацыя.
![45506146_1689789954460474_1184693430689726464_n.jpg 45506146_1689789954460474_1184693430689726464_n.jpg](/img/v1/images/45506146_1689789954460474_1184693430689726464_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гульня заснаваная на творах вядомага авантурыста, пісьменніка і шпіёна Сяргея Пясецкага.
У кантрабандыстаў пачынаецца залаты сезон. Яны любяць рызыку і пах ночы. Як ваўчыныя cцежкі пераплятуцца са шляхам заснавальнікаў Першай беларускай рэспублікі? Разгадка чакае вас у белым канверце.
Вы пройдзеце самымі цікавымі месцамі Мінска, адкрыеце процьму таямніц і спазнаеце душу кантрабандыста.
БНР, кантрабандысты... Як гэта звязана са сталічнымі Вайсковымі могілкамі? То даведаецеся, калі прыйдзеце 17 лістапада да Доміка РДСРП а 12 гадзіне.
Удзел у квэсце вольны, але абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.