У сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ» адбыліся «Вялікія вылазіны». Яна перабіраецца на новае месца і мяняе фармат
У кнігарні «ЛогвінаЎ» за амаль дзесяць гадоў яе існавання прайшлі сотні сустрэч з беларускімі і замежнымі аўтарамі, прэзентацыі кніг. Яна стала адным з легендарных пунктаў культуры беларускай сталіцы, але цяпер надыйшоў час пераменаў.
![kniharnia_1.jpg kniharnia_1.jpg](/img/v1/images/kniharnia_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра плён працы самай вядомай літаратурнай пляцоўкі сталіцы распавядае літаратар Ігар Бабкоў:
— Усё, што паўставала, гэта было альбо класічнае нейкае адраджэнскі, альбо праекты тутэйша-мадэрнісцкія. Усё гэта больш-менш сур’ёзныя праекты. Праект Ігара Логвінава — гэта фантастычна прыгожыя гісторыі пра тое, як нібыта несур’ёзныя людзі пачынаюць варушэнне — артхауз беларускі, а ўсё гэта аказваецца значна больш сур’ёзным, чым усё сур’ёзнае, што мы бачым вакол.
![kniharnia_2.jpg kniharnia_2.jpg](/img/v1/images/kniharnia_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле Радыё Рацыя