У Гродне разбіраюць старыя казармы: выдатную стогадовую цэглу можа забраць сабе кожны

Пра новы жылы квартал на месцы былога ваеннага гарадка па вуліцы Пралетарскай загаварылі пяць гадоў таму. У 2015 годзе там з'явіліся першыя дамы і пачалі зносіць апошнія будынкі вайсковай часткі.



get_img87n6dwsp.jpg

Зараз там засталіся толькі казармы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, якія ўжо амаль цалкам расцягнулі на будматэрыялы прыватнікі.

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=408&ImageId=58885

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=408&ImageId=58887

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=408&ImageId=58888

Раней хадзілі чуткі, што старыя казармы, з якіх пакінуць толькі два будынкі, ператвораць у гандлёвыя аб'екты. У іх пасля рэканструкцыі нібыта размясцяць аптэку, цырульню, ЖЭС, філіял банка, аддзяленне сувязі, кафэ і майстэрні. Верагодней за ўсё, маюцца на ўвазе савецкія пабудовы, якія захаваліся ў значна лепшым выглядзе, чым будынкі канца XIX стагоддзя.

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=408&ImageId=58883

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=408&ImageId=58884

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=408&ImageId=58894

Побач з казармамі мае з'явіцца стылізаваны пад даўніну будынак прадуктовай крамы. Праўда, будаваць яго прыйдзецца, відаць, з новай цэглы, бо аўтэнтычную рэгулярна адсюль вывозяць.

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=408&ImageId=58890

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=408&ImageId=58886

Навошта можа спатрэбіцца старая цэгла?

1. Са старой цэглы могуць атрымацца добрыя каміны і печы.

 

2. Старую цэглу можна выкарыстоўваць другасна пры будаўніцтве або рэканструкцыі будынкаў.

 

3. Старая цэгла можа служыць для дэкору розных устаноў горада або прыватных дамоў і кватэр.

 

Прыклад выкарыстання старой цэглы, праўда, не гарадзенскай, гэта інтэр'еры гандлёвага цэнтра OldCity.

 

Старыя пабудовы на Пралетарскай ніхто не ахоўвае. Кожны можа прыехаць і ўзяць сабе некалькі дзесяткаў або соцен старых цаглін.

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=408&ImageId=58892

“Твой стыль”