У гродзенскай школе тэхнічку звальняюць за іншадумства

Адміністрацыя школы № 26 у Гродне адмовілася працягваць кантракт з тэхнічкай Казімірай Гарошкай, якая абмяркоўвала з калегамі ўлётку Руху «За Свабоду» ў падтрымку кампаніі
«Народны рэферэндум».



spring96.org


«У 2013 годзе я прынесла на працоўнае месца ўлётку ў падтрымку кампаніі «Народны рэферэндум», яна мяне зацікавіла, і я хацела яе абмеркаваць. Пасля гэтага мяне выклікалі да дырэктара, сказалі, што гэта нельга, спыталі, супраць, каго я заклікаю»,  распавяла сайту Pyx.by Казіміра Гарошка.

Паводле яе слоў, дырэктар і яе намеснік тады ёй сказалі: «Вы напішаце заяву? Мы заднім днём вас звольнім» "На якой падставе? За што, у гонар чаго?"  спытала жанчына.

«Яны казалі, не бачачы, пра што ідзе гаворка. Калі я прынесла самі ўлёткі, сказалі: «Добра, ідзі, працуй». Але аказалася, што яны паднялі ўсе мае дадзеныя, у мяне быў перадпенсійны ўзрост, і звольніць мяне яны не маглі»,  патлумачыла Гарошка.

Мне заставалася да пенсіі тады 1,5 года, дадала жанчына. «Адміністрацыя вырашыла даць мне дапрацаваць, а я была не ў курсе, падумала, што яны ўсё зразумелі, што нічога страшнага ў той ўлётцы не было»,  адзначыла Гарошка.

Паводле яе слоў, ёй споўнілася 55 гадоў у сакавіку 2015 года, аднак кантракт заканчваецца толькі 1 лютага 2016 года. «31-га снежня мне абвясцілі, што кантракт са мной не працягнуць. Адміністрацыя школы не хавала, што гэта праз «Народны рэферэндум»,  сказала жанчына.

«Я б пагадзілася, калі б я была ў гэтай школе самая старая. Але ў нас і па 68 гадоў працуюць»,  падкрэсліла Казіміра Гарошка.

Яна патлумачыла, што ў суд звяртацца не будзе, бо ёй "не дазваляюць фінансы", аднак, папросіць дапамогу ў праваабаронцаў. «Крыўдна не за тое, што звальняюць, а стаўленне, сам працэс. Напісалі паперку, ня палічыўшыся з чалавекам»,  сказала яна.

«Улады кажуць аб павышэнні пенсіённага ўзросту, так як адчуваецца недахоп працоўных рук, асабліва ў сферы адукацыі. Але ва ўсёй гэтая рыторыкі ёсць выключэнні для людзей, у якіх адрозныя палітычныя погляды»,  пракаментаваў сітуацыю першы намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.

На яго думку, звальненне Гарошка  абсурд, віна за які ляжыць на адміністрацыі школы, якая, наўрад ці, атрымала ўказанне зверху, а «вырашыла праявіць ініцыятыву і перастрахавацца».

«Сёння ва ўмовах, калі рэжым спрабуе выглядаць больш цывілізавана і разлічвае на прэферэнцыі ў дачыненні з дэмакратычнымі краінамі, такія выпадкі наносяць яму шкоду і дэманструюць, што па сутнасці нічога не змянілася»,  сказаў на заканчэнне Губарэвіч.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: