У Мінску бясплатна і па-беларуску пакажуць адзін з самых натхняючых калядных фільмаў (відэа)
10 студзеня ў Мінску адбудзецца кінапрагляд класічнага амерыканскага фільма «Гэта цудоўнае жыццё»! Адзін з самых улюбёных Калядных фільмаў за ўсю гісторыю традыцыйна ўваходзіць ва ўсе спісы лепшых фільмаў на Раство.
![hczafisha2_600x300.jpg hczafisha2_600x300.jpg](/img/v1/news/full/hczafisha2_600x300.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Гэта цудоўнае жыццё» — самы натхняючы фільм усіх часоў паводле спісу «100 найбольш натхняючых фільмаў» ад American Film Institute (100 Years…100 Cheers: America’s Most Inspiring Movies). Цяпер ён і па-беларуску!
Кінапрагляд адбудзецца 10 студзеня (нядзеля), а 18:00 па адрасе: Фабрыцыуса, 4 (Імагуру, гэта пяць хвілін ад станцыі метро «Інстытут Культуры»). Уваход вольны, ахвяраванні вітаюцца.