Украінскі дакументальны фільм пра Майдан і вайну на Данбасе будзе змагацца за Оскар

У фільме сабраны кінасведчанні палітычных, крымінальных, ваенных злачынстваў і тэрактаў на тэрыторыі Украіны ў 2012-2016 гадах.

1542623723_4941.jpg


Дакументальная стужка пра Рэвалюцыю Годнасці і расійскай агрэсіі ў Крыме і на Данбасе, створаная ў суаўтарстве украінскім рэжысёрам Алесем Саніным і амерыканцам Маркам Харысам, увайшла ў лонг-ліст прэтэндэнтаў на лепшы дакументальны фільм кінапрэміі Оскар. Пра гэта паведамляе сайт Амерыканскай Кінаакадэміі. Шорт-ліст з 15 фільмаў будзе абвешчаны 17 снежня.
Раней стужка аб барацьбе ўкраінцаў за свабоду атрымала шматлікія ўзнагароды на кінафестывалях у ЗША і Канадзе. А ў сакавіку гэтага года «Пераломны момант» выйшаў у амерыканскі пракат. Фільм дэманстраваўся ў кінатэатрах Нью-Ёрка, Чыкага, Лос-Анджэлеса і іншых гарадоў. Па выніках гэтага пракату, фільм Алеся Саніна атрымаў 100% станоўчы рэйтынг паводле ацэнак аўтарытэтных кінакрытыкаў, сабраных на папулярным сайце Rotten Tomatoes. Пахвальныя рэцэнзіі на «Пераломны момант» напісалі вядучыя амерыканскія выданні — New York Times, Los Angeles Times, Variety, Hollywood Reporter.
СМІ падкрэсліваюць актуальнасць украінскага вопыту для Амерыкі пасля абрання Трампа і расійскага ўплыву на інфармацыйную прастору: «Фільм Марка Джонатана Харыса і Алеся Саніна прапануе яркую і наглядную дакументацыю барацьбы за дэмакратыю, што яшчэ год таму была б не так важнай амерыканскай аўдыторыі, як сёння — калі мы і самі сутыкнуліся з крамлёўскім агітпрапам і хлуснёй», — піша The Village Voice.
Паводле unian.net