Уся праўда пра “рускі свет” у Беларусі
Убачыў свет чарговы выпуск “Запісаў таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага”, у якім апублікаваны матэрыялы навуковай канферэнцыі “Выклікі “рускага свету” і Беларусь.
Першая частка выдання цалкам складаецца з артыкулаў, прэзентаваных на канферэнцыі, якая адбылася 7-8 лістапада 2015 года ў Вільні.
У публікацыях, змешчаных у выданні, чытачы даведаюцца пра дзейнасць “чарнасоценцаў” і “імперцаў” у Беларусі, пра небяспеку з іх боку для беларускай дзяржаўнасці, а таксама пра негатыўны ўплыў, які заходнерускія, імперскія арганізацыі аказваюць на фарміраванне нацыянальнай свядомасці сучасных беларусаў.