Вакарчук выступіў супраць забароны ўезду ва Украіну артыстаў з «чорнага спісу»
Музыка лічыць, што персонам, якія парушылі закон, трэба дазволіць ўязджаць на тэрыторыю краіны і арыштоўваць іх тут.
![uapress.info uapress.info](/img/v1/userfiles/images/e06d061a77a7bde916b8a91163029d411410511355.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лідар украінскай рок-групы «Океан Ельзи» Святаслаў Вакарчук выступіў супраць «чорных спісаў». Музыкант прапануе ўпускаць забароненых артыстаў ва Украіну і арыштоўваць іх. Пра гэта ён заявіў у эфіры беларускага «Першага канала».
«Калі чалавек парушыў у юрыдычным сэнсе гэтага слова закон нейкай краіны, то навошта яго не пускаць? Хай ён прыедзе, і яго тады трэба арыштаваць за тое, што ён парушыў закон», — адзначыў Вакарчук. Калі ж пытанне мае маральна-этычны характар, тады павінны галасаваць людзі шляхам адмовы ад куплі квіткоў.
styler.rbc.ua