Вершы беларускіх паэтаў 30-х гадоў загучаць у блюзе, свінгу і джазе (відэа)

Блюзавы праект Юрася Ускова рыхтуе альбом на вершы рэпрэсаваных паэтаў.



2555_zhamerun_240x240.jpg

Фота з сайта Tuzin.fm

«Мне здаецца, беларуская гарадская паэзія, андэграўнд тых часоў, мусіць рэзанаваць з тагачасным амерыканскім андэграўндам. А там быў не толькі блюз, але і свінг, і лёгкі джаз, таму хацелася б у музычным плане зрабіць нешта такое — каб ішло ад блюзу, але пры гэтым было полістылічным», — заявіў Юрась Ускоў у камэнтары дляTuzin.fm.

 

Яго гурт цяпер выступае пад назвай Nameless Blues Band, дагэтуль зваўся Bluesville Station. Разам з Юрасём выступае Віталь Шышпаронак ды ўдзельнікі гурта Cross B Band, часам да іх далучаецца лідар гурта žygimont VAZA Сяргей Скрыпнічэнка. Музыкі спецыялізуюцца на выкананні блюзавай класікі — ад чыкагскіх стандартаў да тэхаскага блюзу.

 

Прэм’ера праграмы на вершы беларускіх паэтаў 30-х запланаваная на першую палову 2016 году.

 

 

Tuzin.fm