Выстава іканапісу адкрыецца ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры»
23 сакавіка а 18-ай гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы «Абожанае цела», створанай па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).
Фота: redaktorext.polskieradio.pl
Хрысціянскае мастацтва ў цэнтры сваіх інтарэсаў ставіць Уцелаўленне – перадачу вобразу нябачнага Бога не праз рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці, але праз пошук значэнняў.
Як найбольш праўдападобна перадаць прысутнасць Бога пры дапамозе «інструментаў» жывапісу? Ці кадыфікаваная іканаграфічная мова ўсё яшчэ з’яўляецца адпаведным сродкам, гэта значыць, зразумелым для сучаснікаў? Ці існуе і дзе знаходзіцца мяжа пошукаў іканапісца для паказу Уцелаўлення? Гэта ўсяго некалькі пытанняў, на якія шукалі адказ удзельнікі ІХ Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы.
Працы, якія былі выкананыя падчас пленэру, выклікаюць асацыяцыі з апісаннем старазапаветнага грэхападзення чалавека і адчаю (істот, створаных па вобразу і падабенству Божаму), вядуць нас праз паказ цела, ахвяры і ўваскрашэння Хрыста да праўды (таямніцы) аб’яднання элементу Божага і чалавечага.
У гэтым годзе вераснёвы пленэр сабраў больш за 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, а таксама ўпершыню ўдзельнічаў мастак з Румыніі. Два тыдні прыбывання ў цэнтры «Сарэпта» — гэта, з аднаго боку, магчымасць прэзентацыі сваёй творчасці ў больш шырокім кантэксце, разам з мастакамі, якія займаюцца рэлігійнай тэматыкай; з іншага – досвед фунцыянавання ў супольнасці, натхнёнай сілай ўваскрэслага Хрыста.
Гэта, у дадатак да працы, удзел у штодзённай еўхарыстыі і доўгія начныя размовы з сябрамі і святарамі. Мы спадзяемся, што дадзеная выстава з усёй разнастайнасцю прадстаўленых прац, сведчыць аб жыццяздольнасці сучаснага мастацтва, якое свядома чэрпае з крыніц, агульных для ўсходняй і заходняй культур.
Куратары праекта: Катажына Якубоўска, Матэўш Сора.
Кантактная асоба: Аляксей Мацюшонак, каардынатар мастацкіх праектаў Польскага Інстытута ў Мінску +375 (17) 200-95-81.
Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі). Тэл.: +375 (17) 327-26-12.
Паводле прэс-рэліза