Жанчыны, якім мы абавязаныя нашымі геніямі

Матулі беларускіх пісьменнікаў не толькі прывялі ў свет будучых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, але і паспрыялі развіццю іх творчага таленту.

Ілюстрацыйнае фота «НЧ»

Ілюстрацыйнае фота «НЧ»

У Дзень маці budzma.org прыгадвае неверагодных жанчын, якія падарылі свету і беларускай літаратуры выдатных творцаў — невялікая падборка фотаздымкаў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў з маці.

Рыгор Барадулін з маці Кулінай Андрэеўнай

Цёплыя пачуцці да сваёй маці Куліны АндрэеўныРыгор Барадулін пранёс праз усё жыццё.

У сваіх успамінах ён пісаў: «Пра маму можна гаварыць доўга. Мама мая была выключным чалавекам, карэннай крывічанкай. Дзякуючы ёй я вырас натуральным беларусам. Яна выдатна ведала беларускія песьні, казкі і нашу крывіцкую, вушацкую мову. Мама дала мне і жыцьцё, і лёс. Як і кожны чалавек, я не ўяўляю сябе бяз мамы. Калі б не яна, нічога зь мяне не атрымалася б... Мае ўспаміны: на хутары заходзіць сонца, а мама расказвае нейкую страшную казку, і мне неяк жудасна і трывожна. І, зразумела, першыя ўспаміны — гэта маміны вочы, маміны словы, мамін голас».


Маленькі Рыгор Барадулін з маці Кулінай Андрэеўнай

Маленькі Рыгор Барадулін з маці Кулінай Андрэеўнай


Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль.

I гэты свет

Сагрэлі нам матулі.

Сны нашы —

Дабравеснікі адтуль,

Дзе злыбяду матулі прыгарнулі,

Прыспалі,

Каб не кратала сыноў

Пасланніца эпохі лесуноў.


У неба зорнае зірні ўначы,

Дык гэта ж — ніва,

На якой матулі,

Рупліва жыта цёмнае жнучы,

Абначавалі,

Прысмерку не ўчулі.

Вязалі долі нашае снапы,

А кожны сноп на зерне не скупы.


Мы позіркам чыім

На свет глядзім?

Хто ясніць нашай роспачы аблокі?

Пад зоркамі матуль

Нам відна ўсім.

Свет без сузор'я роднага бязвокі.

Зямное мітусні пусты хатуль

Напоўнім чым

Пад зоркамі матуль?


Рыгор Барадулін


Рыгор Барадулін з маці Фота: facebook.com/bellitmuseum

Рыгор Барадулін з маці Фота: facebook.com/bellitmuseum

Генадзь Бураўкін з маці Феадосіяй Ягораўнай

Дзяцінства Генадзя Бураўкіна прыпала на пачатак Вялікай Айчыннай вайны, бацька пайшоў на фронт, маці засталася з дзецьмі адна. Ёё давялося прайсці праз голад, нястачу, страх за дзяцей.


Генадзь Бураўкін з маці Феадосіяй Ягораўнай. Полацк, 2009 г. Фота «Радыё Свабода»

Генадзь Бураўкін з маці Феадосіяй Ягораўнай. Полацк, 2009 г. Фота «Радыё Свабода»

Феадосія Ягораўна да канца жыцця захавала выключную памяць і ва ўросце 98 гадоў чытала на памяць вершы, якія вучыла ў школе. «І ня толькі Якуба Коласа, але і Кандрата Крапівы, яна памятае песьні той пары», — расказваў пра маці Генадзь Бураўкін.


Глядзіце таксама

Максім Танк з маці Домнай Іванаўнай

Менавіта маці Яўгена Скурко (так насамрэч звалі будучага паэта Максіма Танка) угаварыла дзеда даць сыну магчымасць вучыцца — дзед супраціўляўся, бо гэта былі занадта вялікія расходы для сям’і.

Вось як апісвае гэты момант паэт у аўтабіяграфіі: «Бацькі мае хацелі, каб я пайшоў вучыцца далей. Але непрыхільна на гэта глядзелі хатнія, баючыся лішніх расходаў у гаспадарцы. Маці плакала начамі, прасіла дзеда, каб пусціў мяне вучыцца ў Вілейку, дзе ў той час была сярэдняя школа. Стары згадзіўся. За лета, пасучы статак, я падрыхтаваўся да экзамену, які здаў, і быў прыняты...»


Максім Танк з маці Домнай Іванаўнай. Фота zviazda.by

Максім Танк з маці Домнай Іванаўнай. Фота zviazda.by

Як выявілася пазней, маці не дарма ўгаворвала дзеда. Менавіта ў Вілейскай гімназіі, куды паступіў Яўген, настаўніца прывіла яму любоў да літаратуры, заахвоціла да творчасці. Там жа ён і зрабіў сваю першую літаратурную спробу.

Васіль Быкаў з маці Ганнай Рыгораўнай

Васіль Быкаў так згадваў матулю ў сваім творы «Пункціры жыцця»: «Маці была дужа далікатная характарам, не надта здаровая, часта хварэла. Я не чуў ад яе якой сваркі з бацькам, ніводнага злосна-пагрозлівага слова да дзяцей. Усё — ласкава, лагодна, з нейкай застарэлай тугой у душы».


Фота: profil.adu.by

Фота: profil.adu.by

Іван Шамякін з маці Сынклеціяй Сцяпанаўнай

Маці Івана ШамякінаСынклеція Сцяпанаўна Калініна — паходзіла з багатай сялянскай сям’і, але была непісьменная. Умела толькі распісацца і чытала па складах.


Фота: profil.adu.by

Фота: profil.adu.by

Максім Багдановіч з маці Марыяй Апанасаўнай

Маці Максіма БагдановічаМарыя Апанасаўна — належала да старажытнага шляхецкага роду герба «Курч». Скончыла Аляксандраўскае вучылішча і атрымала вышэйшую адукацыю настаўніцы ў Санкт-Пецярбургу.


Максім Багдановіч з маці Марыяй Апанасаўнай. Гродна, 1892 г. Першае фота будучага паэта. Фота: «Вікіпедыя»

Максім Багдановіч з маці Марыяй Апанасаўнай. Гродна, 1892 г. Першае фота будучага паэта. Фота: «Вікіпедыя»

Вось як апісваў жонку бацька Максіма Багдановіча Адам Ягоравіч: «Незвычайная жвавасць успрымання, пачуцця і рухаў была асноўнай, выбітнай рысай яе натуры. Рухомая, заўсёды вясёлая, з іскрыстымі вачыма, з касой жахлівай велічыні, яна ў дадатак валодала грацыяй кацяняці і тым захапляльна чароўным хараством, якое прынята называць жаноцкасцю. Яе карткі не даюць ніякага паняцця не толькі пра яе духоўнае аблічча, але нават і пра знешняе. Гэта — маска, пазбаўленая жыцця, а яна была ўся зіхоткая, пяючая жыццё, уся рух, радасць, захапленне».


Глядзіце таксама

Марыя Апанасаўна памерла ад сухотаў ва ўзросце 27 гадоў. Максіму на той момант было ўсяго 5 гадоў.

Уладзімір Караткевіч з маці Надзеяй Васільеўнай

Маці Уладзіміра КраткевічаНадзея Васільеўна — скончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве, добра ведала сусветную літаратуру. Некаторы час яна працавала настаўніцай у сельскай школе пад Рагачовам, пасля замужжа занялася хатняй гаспадаркай.


Фота:  bel.24health.by

Фота:  bel.24health.by