Запрашаем на анлайн-сустрэчу з інструктарам па гістарычным фехтаванні Юрыем Усціновічам

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на творчую сустрэчу з інструктарам па гістарычным фехтаванні, Юрыем Усціновічам, якая адбудзецца 27 траўня на анлайн-прасторы «PartyZona».

1280h1280_2.jpg

Падчас сустрэчы вы даведаецеся:

— што такое «шэрм» на шаблях;

— чаму меч — зброя не для ўсіх;

— чым бавілася шляхта за часамі ВКЛ.



Пра гэтае і многае іншае распавядзе знаны стылізатар Сярэднявечча Юры Усціновіч 27 траўня а 19.30.

Далучайцеся да прагляду тут.
«PartyZona» — гэта анлайн-прастора, дзе адбываюцца самыя цікавыя культурныя падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто стварае сёння нашу непаўторную беларускую культуру.
Падзея на Facebook.