Завершаны прыём прац на конкурс "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава
1 жніўня завяршыўся прыём прац на конкурс "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава, 140-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. Конкурс быў прысвечаны нон-фікшн.

1 жніўня завяршыўся прыём прац на конкурс "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава, 140-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. Конкурс быў прысвечаны нон-фікшн.
Журы конкурсу:

Святлана Алексіевіч, Сяргей Дубавец, Інга-Ліна Ліндквіст, Алесь Пашкевіч, Аляксандр Фядута, Ірына Шаўлякова, Вольга Шпарага.
Імёны фіналістаў і вынікі працы журы будуць абвешчаныя на пачатку верасня.

Пяць пераможцаў конкурсу атрымаюць найлепшыя рыдэры ў лінейцы кампаніі “Prestigio”— MultiReader Supreme 5664, а іх творы будуць змешчаныя ў электронных бібліятэках ebooks.prestigioplaza.com і e-kniga.by.
Аднаго з удзельнікаў чакае спецыяльны прыз ад газеты “Наша Ніва”. Асобныя тэксты будуць апублікаваны ў “Нашай Ніве”, “Літаратурнай Беларусі”, “Дзеяслове”.
Нагадаем, конкурс арганізаваны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Партнёры — кампанія “Prestigio”, газета “Наша Ніва”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”.
Сачыце за развіццём падзей на сайце lit-bel.org, а таксама ў FB і Укантакце.