"Жыццё пасля кратаў": новая кніга Аляксандра Тамковіча
Прэзентацыя новай кнігі публіцыста Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў" адбудзецца 26 лютага. Кніга складаецца з 27 артыкулаў, у якіх распавядаецца аб тым, што адбывалася ў жыцці ўдзельнікаў трагічных падзей 19 снежня 2010 года, якія адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых “масавых беспарадках".

Чым яны жывуць зараз? Што ў іх новага? Ці працягваецца змаганне? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна пашукаць у кнізе "Жыццё пасля кратаў".
Выданне багата праілюстраваная фотаздымкамі з сямейных альбомаў герояў кнігі.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Аляксандр Тамковіч запрашаюць на імпрэзу, якая адбудзецца ў офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) 26 лютага а 18-й гадзіне