27 кандыдатаў у дэпутаты зняліся з выбараў, паведамляе ЦВК
Паводле звестак Цэнтрвыбаркама на 25 жніўня, з выбараў зняліся 27 кандыдатаў у дэпутаты. На гэты момант у выбарах удзельнічаюць 498 кандыдатаў.
Паводле вынікаў вылучэння быў зарэгістраваны 521 кандыдат, яшчэ аднаго зарэгістравалі на падставе рашэння тэрытарыяльнай камісіі, трох — згодна з рашэннем судоў.
316 удзельнікаў выбарчай кампаніі знаходзяцца ў палітычных партыях. З іх пяць чалавек — у Беларускай партыі "Зялёныя", 37 — Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", 16 — Беларускай патрыятычнай партыі, 27 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 36 — Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), 74 — Ліберальна-дэмакратычнай партыі, 56 — Аб'яднанай грамадзянскай партыі, 48 — Партыі БНФ, 17 — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Прадстаўніцтва КПБ сярод кандыдатаў у дэпутаты зменшылася ўжо на восем чалавек.
Сярод кандыдатаў 115 жанчын; ўзрост 52 чалавек не перавышае 30 гадоў.
У ліку кандыдатаў 28 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дзейнага склікання і 35 дэпутатаў мясцовых саветаў.
Парламенцкія выбары адбудуцца ў Беларусі 11 верасня.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН