5 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва падалі дакументы ў ЦВК

На 16-ю гадзіну 12 траўня ў Цэнтральную выбарчую камісію пададзеныя дакументы на рэгістрацыю пяці ініцыятыўных груп. І гэта ня групы Ганны Канапацкай, Валерыя Цапкалы ці Віктара Бабарыкі, паведамілі Свабодзе ў ЦВК. Пра гэта піша Радыё Свабода

55dac049_3f76_48b4_af22_ea678a90233f_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg

11 траўня прынятыя дакументы ад трох ініцыятыўных груп:
Анжэлікі Жалезняковай, 1967 году нараджэння, часова беспрацоўнай, якая пражывае ў вёсцы Клімавічы Менскага раёну; Веранікі Мішчанка, 1968 году нараджэння, індывідуальнай прадпрымальніцы, беспартыйнай, якая жыве ў вёсцы Саланое Жлобінскага раёну; Аляксандра Грачышнікава, 1976 году нараджэння, індывідуальнага прадпрымальніка, беспартыйнага, зь Менску.
12 траўня пададзеныя дакумэнты яшчэ дзьвюх ініцыятыўных груп:
Юрыя Ганцэвіча, 1976 году нараджэння, фермера, беспартыйнага. Жыве ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёну; Віталя Зялкоўскага, 1980 году нараджэння, інжынера-дызайнера, беспартыйнага. Жыве ў Маладэчне.У ЦВК таксама паведамілі, што дакументы тых, хто падаў дакументы ў панядзелак і аўторак, будуць разглядацца ў пятніцу, 15 траўня. Тых, хто падасць у бліжэйшыя дні, – у наступны аўторак, 19 траўня.