982-гі дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: каля 8 тысяч салдат РФ страціла на Куршчыне
Расійскія захопнікі прасунуліся каля пяці населеных пунктаў па лініі фронту. Адначасова войскі РФ наносілі ўдары па іншых мірных украінскіх тэрыторыях.
***
Аналітыкі амерыканскага «Інстытута вывучэння вайны» (ISW) паказваюць на тое, што кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін дэманструе сваю незацікаўленасць у спыненні агню шляхам перамоваў і працягвае імкнуцца знішчыць украінскую дзяржаўнасць.
Дэталі агенцтва «Bloomberg» паведаміла 30 кастрычніка ў артыкуле пра тое, што прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч у пачатку кастрычніка 2024 года ўпершыню за два з паловай гады размаўляў з Пуціным.
Вучыч расказаў, што падняў тэму спынення агню ва Украіне, на што Пуцін адказаў, што Расія выканае ўсе мэты сваёй «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне, якія, паводле ацэнак ISW, раўназначныя знішчэнню ўкраінскай дзяржаўнасці і ўлады.
Эксперты нагадваюць, што Пуцін адкрыта адхіліў любое спыненне агню шляхам перамоваў падчас прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам 5 ліпеня, сцвярджаючы, што спыненне агню дазволіць Украіне перагрупавацца і пераўзброіцца.
«Спыненне агню шляхам перамоваў на цяперашніх лініях і пры цяперашніх абставінах пойдзе толькі на карысць Расіі і дасць Крамлю час для далейшай радыкалізацыі і мілітарызацыі расійскага грамадства супраць Украіны, а расійскім вайскоўцам — час на адпачынак і аднаўленне, верагодна, перад ажыццяўленнем будучага наступу на Украіну».
***
Удзел паўночнакарэйскіх падраздзяленняў на ўкраінскім фронце пакуль не прынясе асаблівых змен, і яны, верагодна, панясуць вялікія страты, заявіў камандзір цэнтра выведкі Міністэрства абароны Эстоніі палкоўнік Антс Ківісельг.
Каментуючы прыбыццё паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Курскую вобласць, Ківісельг адзначыў, што вайскоўцы КНДР, верагодна, прыбылі туды на пачатку кастрычніка, дзе прайшлі папярэднюю падрыхтоўку, якая доўжылася ад двух да чатырох тыдняў.
Пасля гэтага, паводле яго слоў, «пачалася іх перадыслакацыя на ўкраінскі фронт».
«Агулам Паўночная Карэя паабяцала накіраваць у Расійскую Федэрацыю 10-12 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку 500 афіцэраў і траіх генералаў. Прыбыццё паўночнакарэйскіх салдат на ўкраінскі фронт, імаверна, будзе адбывацца паэтапна. Прыбыццё наступных паўночнакарэйскіх падраздзяленняў на ўкраінскі фронт адбудзецца цягам найбліжэйшых тыдняў», — мяркуе прадстаўнік эстонскай выведкі.
Ён адзначыў, што, як правіла, паўночнакарэйскія салдаты падрыхтаваныя для вядзення баявых дзеянняў у горнай мясцовасці, а гэта азначае, што яны незнаёмыя з украінскай тэрыторыяй, яе кліматам і геаграфіяй.
«І гэтак жа іх падрыхтоўка не прадугледжвае вядзення баявых дзеянняў у такіх умовах. Падрыхтоўка, якую яны праходзяць у Расійскай Федэрацыі, безумоўна, не вельмі высокага ўзроўню. Таму мы можам чакаць, што паўночнакарэйскія падраздзяленні панясуць вялікія страты ва Украіне, і, імаверна, нават большыя страты, чым сілы Расійскай Федэрацыі панеслі дагэтуль», – падкрэсліў Ківісельг.
Аднак, паводле слоў Ківісельга, не выключана, што Паўночная Карэя працягне адпраўляць падраздзяленні ў Расію і на ўкраінскі фронт.
«Нягледзячы на гэта, бягучая ацэнка выведкі застаецца такой, што гэтае разгортванне паўночнакарэйскіх падраздзяленняў ва Украіне працягнецца», – падкрэсліў ён.
Аднак, на думку вайскоўца, гэта не прынясе вялікіх змен на фронт.
«Але калі гэтае дадатковае разгортванне падраздзяленняў у Расіі, іх падрыхтоўка, а затым прыбыццё на ўкраінскі фронт працягнецца ў доўгатэрміновай перспектыве, гэта, безумоўна, можа прынесці некаторыя змены на лініі фронту».
***
На досвітку 1 лістапада аналітыкі праекта «DeepState» абнавілі мапу баявых дзеянняў, паказаўшы на прасоўванне акупантаў паблізу пяці населеных пунктаў і ўнутры яшчэ аднаго ў Данецкай вобласці.
«Вораг прасунуўся каля Новаўкраінкі, Богаяўленкі, Максімільянаўкі, Пабеды, Канстанцінаўкі і ў Новадзмітраўке».
***
У кастрычніку гэтага года расійскія акупанты ўжылі па грамадзянскіх і вайсковых аб'ектах Украіны 2023 ударныя БПЛА тыпу «Shahed» і беспілотнікаў неўстаноўленага тыпу, гаворыцца ў статыстыцы Генштаба УСУ.
З гэтых варожых паветраных сродкаў паражэння 1185 было знішчана ўкраінскімі абаронцамі, 738 адзінак лакальна страчана, яшчэ 29 БПЛА выйшлі з падкантрольнай паветранай прасторы Украіны.
Агулам, з пачатку 2024 года, паводле даных Генштаба, праціўнік запусціў па тэрыторыі Украіны 6987 ударных БПЛА.
Пераважна, варожыя дроны цэліліся па грамадзянскай і крытычнай інфраструктуры Украіны.
***
За мінулыя суткі расійскія войскі здзейснілі 170 штурмавых нападаў на пазіцыі сіл абароны Украіны, засяродзіўшыся на Курахоўскім і Пакроўскім кірунках.
«Паводле ўдакладненай інфармацыі, учора праціўнік нанёс па пазіцыях украінскіх падраздзяленняў і населеных пунктах тры ракетныя ўдары з ужываннем сямі ракет, а таксама 57 авіяўдараў, скінуў 108 КАБ, ужыў 1366 дронаў-камікадзэ. Акрамя гэтага, здзейсніў 4241 абстрэл, з іх 160 з РСЗА», — паведамляюць у Генштабе УСУ.
Таксама за мінулыя суткі ракетныя войскі і артылерыя Сіл абароны Украіны разбілі адзін сродак ракетных войскаў і артылерыі і дзевяць раёнаў засяроджвання асабістага саставу і тэхнікі расійскіх захопнікаў.
Сілы абароны за мінулыя суткі адмінусавалі 1 460 расійскіх акупантаў, спалілі 6 танкаў і 26 артылерыйскіх сістэм. Агульныя баявыя страты расійцаў з 24.02.22 па 1.11.24 арыенціровачна склалі:
- асабістага саставу — каля 696 410 (+1 460) чалавек;
- танкаў — 9 162 (+6) адз.;
- баявых браніраваных машын — 18 470 (+20) адз.;
- артылерыйскіх сістэм — 20 039 (+26) адз.;
- РСЗА — 1 244 (+1) адз.;
- сродкаў СПА — 994 (+0) адз.;
- самалётаў — 369 (+0) адз.;
- верталётаў — 329 (+0) адз.;
- БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 18 088 (+25) адз.;
- крылатых ракет — 2 628 (+1) адз.;
- караблёў / катэраў — 28 (+0) адз.;
- падводных лодак — 1 (+0) адз.;
- аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 28 038 (+77) адз.;
- спецыяльнай тэхнікі — 3 579 (+9) адз.
***
На працягу сутак акупанты нанеслі 287 удараў па 9 населеных пунктах Запарожскай вобласці, з іх 8 падвергліся авіяўдарам, ёсць разбурэнні, паведаміў кіраўнік Запарожскай АВА Іван Фёдараў у Telegram.
«На працягу сутак акупанты нанеслі 287 удараў па 9 населеных пунктах Запарожскай вобласці. Войскі РФ здзейснілі 8 авіяцыйных удараў па Таўрычаскім, Юркоўцы, Малой Такмачцы».
153 БпЛА рознай мадыфікацыі атакавалі Лабкова, Гуляйполе, Новаандрэеўку, Новаданілаўку, Рабоціна, Малую Такмачку і Малінаўку.
3 абстрэлы з РСЗА накрылі Малую Такмачку і Рабоціна.
123 артабстрэлы нанесеныя па тэрыторыі Лабковага, Гуляйполя, Новаандрэеўкі, Новаданілаўкі, Рабоціна, Малой Такмачкі.
Паступіла 16 паведамленняў пра разбурэнні жылых дамоў і аб'ектаў інфраструктуры. Мірныя жыхары не пацярпелі.
***
Днём 1 лістапада расійскія войскі нанеслі ўдар па Дняпры, у выніку чаго ўзнік пажар, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абладміністрацыі Сяргей Лысак у Telegram.
«Вораг ударыў па Дняпры. Узнік пажар. Усе дэталі высвятляем».
Вядома, што ў адным з раёнаў горада назіраецца задымленне, у дамах павыляталі шыбы.
У 12.23 і 12.25 Паветраныя сілы папярэджвалі пра хуткасныя цэлі ворага на Днепрапятроўшчыне.
***
За час аперацыі на Куршчыне са жніўня 2024 года ўкраінскія дэсантнікі нанеслі страты праціўніку ў амаль 8 тысяч салдат, што роўна 15 батальёнам праціўніка, паведамляе прэс-служба камандавання дэсантна-штурмавых войскаў УСУ.
Так паведамляецца, што санітарныя і незваротныя страты сярод расійскіх акупантаў склалі 7980 чалавек.
Адносна варожай тэхнікі і ўзбраення таксама былі сур'ёзныя дасягненні, адзначаюць у ДШВ. Усяго было знішчана і пашкоджана 58 танкаў, 162 БМП, 46 БТР, 136 артылерыйскіх сістэм, 2 рэактыўныя сістэмы залпавага агню, 592 адзінкі аўтамабільнай тэхнікі, 46 станцый РЭБ і іншай спецыяльнай тэхнікі.
Дэсантнікі ўзялі ў палон амаль 300 вайскоўцаў праціўніка, а таксама захапілі 9 танкаў, 4 БТРы, 9 гармат, 6 мінамётаў і да таго падобнае.
Таксама адзначаецца, што за час Курскай аперацыі ўкраінскія вайскоўцы знішчылі 3 верталёты і 146 беспілотнікаў РФ.
Акрамя гэтага 9874 варожых fpv-дронов было паражана (сарвана выкананне задач) сродкамі РЭБ дэсантнікаў УСУ.
***
Расійскае Мінабароны заяўляе, што нібыта ўначы на 1 лістапада збілі 83 БПЛА самалётнага тыпу, якія атакавалі аб'екты на тэрыторыі РФ.
Акупанты зрабілі справаздачу аб збіцці 36 БПЛА над тэрыторыяй Курскай вобласці, 20 – над тэрыторыяй Бранскай вобласці, 12 – над тэрыторыяй Рэспублікі Крым, 8 – над тэрыторыяй Варонежскай вобласці, 4 - над тэрыторыяй Арлоўскай вобласці і 3 — над тэрыторыяй Белгародскай вобласці.