Абама сказаў Пуціну, што ў яго яшчэ ёсць шанец
Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага Дома

Абама ў чарговы раз заявіў аб падтрымцы Амерыкай суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным.
Прэзідэнт ЗША адзначыў, што чалавечыя ахвяры ў выніку баявых дзеянняў растуць, і падкрэсліў, што ў Пуціна ёсць шанец скарыстацца магчымасцю перамоваў паміж Расіяй, Францыяй, Германіяй і Украінай
для дасягнення мірнага ўрэгулявання канфлікту.
Абама падкрэсліў важнасць дасягненні і рэалізацыі мірнага ўрэгулявання, якое абапіраецца на Мінскія пагадненні.
«Тым не менш, калі Расія працягне свае агрэсіўныя дзеянні ва Украіне, у тым ліку шляхам накіравання туды войскаў, зброі і фінансавання для падтрымкі сепаратыстаў, кошт такіх дзеянняў
для Расіі будзе расці», — гаворыцца ў заяве на сайце Белага
дома.