Абаронцы ўкраінскай мовы купілі Януковічу квіток з Кіева ў Беларусь

Таксама ўкраінскаму прэзідэнту падрыхтавалі валізку.




Удзельнікі мітынга ў абарону ўкраінскай мовы, які праходзіць у Кіеве каля Украінскага дому, сёння прадэманстравалі "падарункі". Яны падкрэслілі, што паколькі Віктар Януковіч паходзіць
з Беларусі, дык яны прапануюць яму паехаць туды і не вяртацца. А каб "зэканоміць бюджэтныя сродкі", сабралі грошы на квіток на цягнік да Мінску. У валізку дэманстранты паклалі
некалькі кніг, вараныя яйкі, намаляваную "пажыццёвую беларускую візу".



Таксама ўкраінскаму прэзідэнту падрыхтавалі валізку.


Удзельнікі мітынга ў абарону ўкраінскай мовы, які праходзіць у Кіеве каля Украінскага дому, сёння прадэманстравалі "падарункі". Яны падкрэслілі, што паколькі Віктар Януковіч паходзіць з Беларусі, дык яны прапануюць яму паехаць туды і не вяртацца. А каб "зэканоміць бюджэтныя сродкі", сабралі грошы на квіток на цягнік да Мінску. У валізку дэманстранты паклалі некалькі кніг, вараныя яйкі, намаляваную "пажыццёвую беларускую візу".


Нагадаем, сёння ўкраінскі прэзідэнт адзначае свой 62-ы дзень народзінаў. Паколькі Віктар Януковіч знаходзіцца ў Крыме, "падарункі" яму збіраюцца адправіць праз пошту, інфармуе УНІАН.


Паводле euroradio.fm
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: