Ацэначная місія БДІПЧ АБСЭ будзе знаходзіцца ў Беларусі з 15 па 17 ліпеня
Прадстаўнікі ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ 15 ліпеня сустрэнуцца з кіраўніцтвам ЦВК Беларусі.

Ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЭ) будзе знаходзіцца ў Беларусі з 15 па 17 ліпеня.
"Справаздача будзе абнародаваная праз тры тыдні пасля вяртання місіі", — удакладнілі ў БДІПЧ. У Беларусі місія плануе правесці сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай
улады і грамадзянскай супольнасці, а таксама асноўных палітычных партый, СМІ, недзяржаўнымі арганізацыямі і з мяркуемымі кандыдатамі на прэзідэнцкую пасаду.
Згодна са стандартамі БДІПЧ задача гэтай місіі — ацаніць перадвыбарную атмасферу і падрыхтоўку да выбараў. Грунтуючыся на гэтай ацэнцы, місія будзе рэкамендаваць, ці неабходна АБСЭ
разгортваць назіранне за выбарамі, а таксама якім чынам весці гэты маніторынг.
15 ліпеня прадстаўнікі ацэначнай місіі сустрэнуцца з кіраўніцтвам Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.