Ад “Белай Русі” ў выбарчыя камісіі трапілі 98,5% кандыдатаў
У выбарчыя камісіі ад “Белай Русі трапілі 98,5% вылучаных кандыдатаў. А ад апазіцыі — 24%.
Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі расказалі праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Алег Гулак.
“48 чалавек ад апазіцыі трапіла ў склад акруговых выбарчых камісій. Гэта 24% ад вылучаных імі. А агульная доля апазіцыйных кандыдатаў у камісіях — 3,3%, —
паведамляе Стэфановіч.

Як адзначыў Гулак, у склад камісій увайшлі пераважна сябры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, “Белай Русі, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і
Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Нагадаем, што парламенцкія выбары пройдуць 23 верасня. Выбарчая кампанія стартуе ад 15 ліпеня.
Паводле euroradio.fm