Агрэсія Расіі можа распаўсюдзіцца і на адну з краін NATO

ЕС хвалюецца, што Расія можа напасці і на адну з краін NATO.

nato_rf.jpg

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль заявіў, што Еўропа асцерагаецца «пашырэння ваеннай дзейнасці Расіі» супраць адной з краін NATO, адзначае «Настоящее Время».

«З аднаго боку, мы спрабуем падтрымаць Украіну, з другога боку, прадухіліць вялікую вайну», — сказаў Барэль у інтэрв'ю CNN Turk.

Гэтую заяву кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі зрабіў пасля таго, як намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў назваў «законнымі цэлямі» для расійскага войска калоны з узбраеннямі, якія пастаўляюць ва Украіну заходнія дзяржавы. Цяпер гэтыя пастаўкі ажыццяўляюцца ў асноўным праз тэрыторыю Польшчы.