Акцыі пратэста ў Брэсце і Воршы. Павел Севярынец: «Адмены дэкрэту №3 ужо недастаткова»
У Брэсце адбылася стыхійная акцыя пратэста. У Оршы народ скандуе "Жыве Беларусь!".

Брэст
Каля 12:30 у Берасьці сабралася акцыя супраць «дэкрэту пра дармаедаў». Стыхійна сабраліся каля 60 чалавек, гэтая акцыя не была загадзя анансаваная.
Удзельнікі акцыі сустрэліся на цэнтральнай плошчы, а пасьля прайшлі па вуліцы Савецкай. Праз мэгафон абвесьцілі, што 25 сакавіка ў Менску і 26 сакавіка ў Берасьці адбудуцца чарговыя акцыі супраць дэкрэту №3. «Агульнанацыянальная „баста“ гэтаму рэжыму!» — казала актывістка.
Орша
На акцыю ў Оршы прыйшло каля тысячы чалавек. Як перадае Радыё Свабода, людзі сабраліся ў цэнтра горада каля ўнівермага. Арганізатара акцыя не мела. Гараджане выказваліся супраць дэкрэту №3, а таксама скардзіліся на іншыя сацыяльна-эканамічныя праблемы.

Сярод іншага гучалі заклікі да ўладу аб правядзенні сумленных выбараў.
Затым людзі прайшліся калонай да мясцовай адміністрацыі і на ганку будынка зладзілі яшчэ адзін мітынг.
Сотні людзей у Воршы скандуюць "Жыве Беларусь!"#дармаеды pic.twitter.com/rncZYlD3D0
— Радыё Свабода (@svaboda) March 12, 2017
Напрыканцы акцыі Павел Севярынец запрасіў удзельнікаў далучыцца да пратэстаў у Мінску, якія маюць адбыцца 15 і 25 сакавіка. Таксама ён адзначыў, што адмены дэкрэту № 3 ужо недастаткова.
“Людзі ўжо не могуць пракарміць свае сем’і. Гэты дэкрэт № 3 — гэта была апошняя кропля. Так, мы патрабуем, каб адмянілі гэты дэкрэт. Але цяпер гэтага ўжо недастаткова. Мы патрабуем, каб была адмененая незаконная справа з пенсіямі. Мы патрабуем свабодных выбараў. І найперш, мы патрабуем, каб гэты рэжым, банкрот, сышоў!” — заявіў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
Удзельнікі мітынгу з падачы сустаршыні БХД таксама заклікалі да адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
Перад пачаткам пратэсту ў Оршы былі затрыманыя некалькі журналістаў, якія ехалі ў горад асвятляць акцыю, а таксама прайшлі ператрусы ў некаторых мясцовых актывістаў.
Паводле Радыё Свабода, bchd.info