Амбасада Беларусі ў РФ афіцыйна прызнала, што «разам з рускімі ствараюць адну краіну»

Мінчанін Анатоль Новікаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы апублікаваў адказ амбасады Беларусі ў РФ на свой зварот.

rf_1.jpg

Падставай для напісання ліста ў МЗС Беларусі (знешнепалітычнае ведамства перанакіравала ліст у амбасаду) паслужыла рэклама новага сезону шоў «Танцы» ў эфіры расійскага тэлеканала .
Вядучая Ляйсан Уцяшава сказала за кадрам: «Шосты сезон і новы раздзел у гісторыі самага маштабнага танцавальнага праекта краіны. Ад Уладзівастока да Мінска, ад Краснадара да Піцера — у пошуках лепшых танцоўшчыкаў мы аб'ехалі ўсю краіну».
У адказе дыпмісіі сказана, што па Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «мы разам з рускімі ствараем адну краіну — Саюзную дзяржаву, таму з гэтага пункту гледжання фразу «Самы маштабны танцавальны праект краіны. Ад Уладзівастока да Мінска» нельга лічыць некарэктнай».
Акрамя гэтага, беларускія дыпламаты лічаць, што аўтары праекта мелі на ўвазе менавіта геаграфію яе ўдзельнікаў, сярод якіх ёсць і беларусы.
Паводле naviny.by