Андрэя Бандарэнку перавялі ў шклоўскую камеру Мікалая Статкевіча

Палітвязень апісвае камеру, як “бятонную каробку прыкладна шэсць метраў, практычна без дзённага святла і са слабым штучным асвятленнем”. Свой перавод у гэтую камеру ён называе нечаканым і невытлумачальным.



bandarenka6.jpg

Паводле Андрэя Бандарэнкі,  “на гэтых шасці метрах знаходзіцца “рукамыйнік, прыбіральня, стол, лава і дзве страшэнныя прылады, якім, напэўна, адведзеная роля стульчыкаў. Ускладняе сітуацыю тое, што вышынёю яны ўсяго…20 см, дык сядзець зручней на падлозе, чым на ніх. Відавочна, што паказная “ветласць”  скончылася, і пачынаюцца суровыя будні. Пасля сітуацыі з амністыяй гэта ўжо не асабліва здзіўляе”, — піша Бандарэнка ў лісце да грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі.  

Заўважым, у калоніі Андрэй Бандарэнка займеў статус “злоснага парушальніка”, што пазбаўляе яго права на амністыю і датэрміновае вызваленне. У лісце палітвязень апісаў г.зв. два апошнія парушэнні — гэта адсутнасць нумеру брыгады на бірцы і пыл у камеры. Андрэй Бандарэнка лічыць гэтыя парушэнні надуманымі, бо ён штодня прыбірае камеру, а бірку яму выдавала ўласна адміністрацыя калоніі. Да таго ж ён не працуе ў брыгадзе, бо апошнюю палову года знаходзіцца ў адзіночнай камеры ў памяшканні крытага тыпу.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч  напачатку месяца пасля суду наконт змянення рэжыму адбыцця пакарання на турму быў пераведзены ў Магілёў