Ангела Меркель: Вяртанне да «Вялікай васьмёркі» немагчымае

Вяртанне да фармату самітаў G8 немагчымае, пакуль Расія працягвае парушаць міжнародныя правы ва Украіне.



angela_merkel.jpg

Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель.
«Развіццё падзей ва Украіне — тая прычына, чаму мы сустракаемся ў Эльмау ў якасці «Групы сямі», а не «Групы васьмі», — сказала яна падчас выступу ў Бундэстагу.
З яе слоў, «Вялікая сямёрка» ўяўляе сабой супольнасць адзіных каштоўнасцяў, сярод якіх — дэмакратыя і вяршэнства закона, і дзеянні Расіі ва Украіне пакуль не адпавядаюць ім.
У сакавіку 2014 года лідары ЗША, Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Японіі, Італіі і Канады сумесна з кіраўніцтвам ЕС упершыню з 1996 года сустрэліся на саміце без Расіі праз анэксію Крыма.
У красавіку гэтага года кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер ад імя міністраў замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» выказаў надзею на тое, што G7 зноў зможа ператварыцца ў «Вялікую васьмёрку», калі Масква будзе спрыяць устанаўленню міру ва Украіне.
Бі-Бі-Сі