Байдэн на год падоўжыў санкцыі супраць беларускіх уладаў

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн яшчэ на год падоўжыў санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў. Санкцыі былі ўведзеныя 16 чэрвеня 2006 года з-за дзеянняў беларускіх уладаў, «накіраваных на падрыў дэмакратычных працэсаў або інстытутаў Беларусі» падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, парушэнняў правоў чалавека, палітычных рэпрэсій, дзяржаўнай карупцыі.

48052680142_a3b367b62f_k.jpg

9 жніўня 2021 года санкцыі былі пашыраныя ўжо ў сувязі са жнівеньскімі падзеямі 2020 года, ліквідацыяй палітычнай апазіцыі і арганізацыяй грамадзянскай супольнасці, пагрозамі міжнародным авіяперавозкамі.

«Дзеянні і палітыка некаторых членаў урада Беларусі і іншых асоб, а таксама шкоднасная дзейнасць і даўнія злоўжыванні беларускага рэжыму працягваюць прадстаўляць незвычайную і выключную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў паведамленні Белага дома.

Паводле reform.by.