УЕФА выключыў Белтэлерадыёкампанію са спісу вяшчальнікаў

У спісе афіцыйных тэлевяшчальнікаў, апублікаваным на сайце УЕФА 14 чэрвеня, больш няма Белтэлерадыёкампаніі.

musorki_glavnaya.jpg


Матчы зборнай краіны па футболе, а таксама матчы іншых зборных у рамках Лігі Нацый УЕФА цяпер нельга будзе паглядзець на беларускім тэлебачанні, піша REFORM.by.

Паводле інфармацыі спартыўнага выдання «Трыбуна», матчы Лігі Нацый не паказваюць на БТ яшчэ з 10 чэрвеня.

Нагадаем, Белтэлерадыёкампанія трапіла ў шосты пакет санкцый, да якога далучылася і Швейцарыя. Штаб-кватэра УЕФА знаходзіцца ў швейцарскім горадзе Ньён.