Беларускія футбалісты саступілі зборнай Азербайджана і захраслі на апошнім месцы Лігі Нацый

Футбольная зборная Беларусі прайграла чарговы матч Лігі Нацый. Гэтым разам — на выездзе камандзе Азербайджана (0:2). Нашы футбалісты займаюць апошні радок у турнірнай табліцы і за два туры да фініша страцілі апошнія шанцы на першае месца.

20220613205118.jpg

Менавіта такую задачу — фінішаваць першымі і выйсці ў наступную стадыю розыгрыша — ставіла перад зборнай кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола. Мэта ад самага пачатку выглядала фантазійнай, але ставіць — не значыць, выканаць.

Беларусы правялі ўжо чатыры гульні ў Лізе Нацый. Двойчы прайгралі (Славакіі і Азербайджану), двойчы згулялі ўнічыю (з Казахстанам і Азербайджанам) і за агульныя 360 хвілін здолелі забіць усяго адзін мяч.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, па вяртанні дадому са сборнай можа быць звольнены галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў.

Нагадаем, што праз вайну ва Украіне беларускі футбол апынуўся пад міжнароднымі санкцыямі. Цяпер усе матчы нашы каманды вымушаны праводзіць за мяжой. Зборная Беларусі ў чэрвені гуляла хатнія двубоі Лігі Нацый у сербскім Нові-Садзе.

У дадатак з-за таго, што да санкцый далучылася Швейцарыя, прыпыніліся і трансляцыі міжнародных матчаў на Беларусь. Такое рашэнне прыняў Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), офіс якога знаходзіцца ў швейцарскім Ньёне.