Беларусь за год пагоршыла месца ў рэйтынгу кібербяспекі на 30 пазіцый
Па дадзеных апублікаванай справаздачы Міжнароднага саюза электрасувязі (ITU), Беларусь заняла 69-е месца ў Глабальным індэксе кібербяспекі 2018 (Global Cybersecurity Index 2018).

На фоне іншых краін СНД Беларусь вышлядела нядрэнна, заняўшы сярод іх 5-е месца. Наша краіна абагнала Арменію, Таджыкістан, Кыргызстан і Туркменістан, але саступіла Расіі, Азербайджану, Казахстану і Узбекістану.
Аднак у агульным рэйтынгу Беларусь заняла 69-е месца, саступіўшы ўсім дзяржавам-суседзям. Так Літва заняла 4-е месца, Расія — 26-е месца, Польшча — 29-е, Латвія — 44-е, а Украіна — 54-е месца.
Характэрна, што ў леташнім рэйтынгу Global Cybersecurity Index Беларусь была на 39-й пазіцыі.
У цяперашнім рэйтынгу у тройку лідэраў увайшлі Вялікабрытанія, ЗША і Францыя. За імі ў індэксе апынуліся Сінгапур, Іспанія, Малайзія, Канада і Нарвегія.
У справаздачы паведамляецца, што на канец 2018 года інтэрнэтам у свеце карысталіся 3,9 млн чалавек, што складае больш за 51% насельніцтва.
Даследаванне па вызначэнні індэкса кібербяспекі Міжнародны саюз электрасувязі праводзіць штогод. Яно ацэньвае ўзровень кібербяспекі дзяржаў па пяці асноўных крытэрыях: заканадаўчая база, тэхнічныя і арганізацыйныя мерапрыемствы, дзейнасць на міжнароднай арэне і стварэнне патэнцыялу для развіцця сферы.
Паводле thinktanks.by