Беларусь значна скароціць дыпламатычную прысутнасць у ЕС

Гаворка ідзе аб памяншэнні штата ў пасольствах. Колькасць пасольстваў і замежных устаноў не зведае прынцыповых змен. Пра гэта па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

МЗС Беларусі. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

МЗС Беларусі. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


«Мы значна скарачаем дыпламатычную прысутнасць у еўрапейскіх краінах. Не маю на ўвазе, што мы скарачаем пасольствы, замежныя ўстановы. Мы скарачаем колькасць дыпламатычнага персаналу», — прыводзіць яго словы БелТА.
Макей не стаў канкрэтызаваць, пра які скарачэнні ідзе гаворка. Паводле яго слоў, дыпламатычны персанал перакінуць на іншыя напрамкі, перш за ўсё ў краіны СНД.
«Мы ўмацоўваем шэраг пасольстваў і краіны далёкай дугі», — дадаў Макей.
Сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Былі разгледжаны прапановы па аптымізацыі беларускай дыпламатыі, у тым ліку колькасці МЗС. Лукашэнка назваў пытанне планавым і застарэлым. Адпаведная нарада праводзілася яшчэ ў красавіку.
Паводле reform.by