Беларусь як палігон саюзнай дзяржавы
На тэрыторыі Беларусі пачаліся беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні «Захад–2013». Яны праводзяцца пад кіраўніцтвам міністра абароны Беларусі і начальніка Генеральнага штаба Узброеных сілаў РФ.
![cf4cc399_1398_473a_9c5d_605a7ca32288_w640_r1_s_cx0_cy1_cw0.jpg cf4cc399_1398_473a_9c5d_605a7ca32288_w640_r1_s_cx0_cy1_cw0.jpg](/img/v1/news/full/cf4cc399_1398_473a_9c5d_605a7ca32288_w640_r1_s_cx0_cy1_cw0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле міністэрства абароны Беларусі, вучэнні накіраваныя на праверку функцыянавання сістэмы сумеснай абароны так званай саюзнай дзяржавы, яе здольнасці вырашаць задачы
забеспячэння нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі.
Вучэнні будуць складацца з двух этапаў. На першым этапе Аб’яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў мяркуецца адпрацаваць кіраванне войскамі
па іх разгортванні, ізаляцыі небяспечных раёнаў, нарошчвання групоўкі ВПС і СПА дзеля прыкрыцця важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў.
На другім этапе плануецца адпрацаваць кіравання войскамі па стабілізацыі становішча дзеля забеспячэння ваеннай бяспекі так званай саюзнай дзяржавы.
Вучэнні пройдуць на шасці палігонах у Беларусі (Берасцейскім, Гожскім, Асіповіцкім, Абуз-Лясноўскім, Барысаўскім, Даманаўскім) і ў Калінінградскай вобласці РФ.
Сярод іншага, войскі адпрацуюць вядзенне контрдыверсійнай барацьбы.
На вучэннях будуць выпрабаваныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы беларускай распрацоўкі, новыя сістэмы сувязі, сістэмы навігацыі і радыёэлектроннай барацьбы.
У вучэннях возьмуць удзел вайскоўцы з Арменіі, Казахстану, Кыргызстану і Таджыкістану.