Брытанскія праваабаронцы запатрабавалі спыніць пераслед незалежных СМІ

"Напады відавочна скіраваныя на тое, каб прымусіць замаўчаць незалежныя СМІ Беларусі" — сцвярджаюць праваабаронцы.

article_19.png


Праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 асуджае хвалю ціску Следчага камітэта на незалежныя СМІ ў Беларусі, у выніку чаго затрымана некалькі журналістаў, — паведамляе БАЖ.
"Напады відавочна скіраваныя на то, каб прымусіць замаўчаць незалежныя СМІ Беларусі", — сказала Кэці Морыс, прадстаўнік ARTICLE 19 у Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Прад'яўленае абвінавачанне не апраўдвае такіх рэпрэсіўных дзеянняў. Улады проста імкнуцца напужаць тых, хто крытычна ацэньвае сітуацыю ў краіне, дзе іншадумства разглядаецца як злачыннае.
"Мы заклікаем урад Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх журналістаў, затрыманых па сумнеўных абвінавачаннях у ажыццяўленні іх законных правоў на свабоду выражэння, і пакласці канец усім формам пераследу журналістаў, у тым ліку рэйдаў на асобныя сродкі масавай інфармацыі", — гаворыцца ў заяве ARTICLE 19.
ARTICLE 19 — брытанская праваабарончая арганізацыя з асаблівым мандатам, яна засяроджваецца на абароне і заахвочванні свабоды выражэння меркавання і свабоды інфармацыі ва ўсім свеце, заснаваная ў 1987 годзе.