«Будзем патрабаваць тлумачэнняў». Ва ўкраінскай партыі адрэагавалі на сустрэчу яе дэпутата з Лукашэнкам
Сустрэча дэпутата «Слугі народа» з Аляксандрам Лукашэнкам — яго асабістая ініцыятыва, ён не прадстаўляе Украіну. Фракцыя запатрабуе ад яго тлумачэнняў, паведаміў LIGA.net намеснік кіраўніка фракцыі Аляксандр Карніенка.
![_3r0d9.jpg _3r0d9.jpg](/img/v1/images/_3r0d9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ён сказаў, што Шаўчэнка не быў дэлегаваны партыяй «Слуга
народа», МЗС або офісам прэзідэнта на правядзенне якіх-небудзь перамоў з
афіцыйнымі асобамі Беларусі. Шаўчэнка таксама не ўваходзіць у склад
парламенцкай дэлегацыі ў Беларусі.
«Адпаведна, усе сустрэчы, якія ён праводзіць або будзе
праводзіць, з'яўляюцца яго асабістай ініцыятывай. Ён дзейнічае як прыватная
асоба, а не прадстаўнік дзяржавы», — сказаў Карніенка.
«Чакаецца, што фракцыя будзе патрабаваць ад спадара Шаўчэнкі
тлумачэнняў па яго вяртанні», — сказаў Карыненка.
Украіна не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам
Беларусі.
У снежні 2020-га Шаўчэнка сустракаўся з Андрэем Савіных, а ў
лютым 2021-га пахваліўся візітам на «Усебеларускі народны сход».
Паводле «НН».