Былы бразільскі прэзідэнт ідзе ў турму
Суд даў яму 24 гадзіны на тое, каб здацца паліцыі.
![Луіс Ігнасіа Лула да Сільва Луіс Ігнасіа Лула да Сільва](/img/v1/images/49b0778a4e9f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Луіс Ігнасіа Лула да Сільва
Былы прэзідэнт Бразіліі Луіс Ігнасіа Лула да Сільва атрымаў 24 гадзіны на тое, каб здацца правасуддзю ды пачаць адбыццё прысуджанага яму 12-гадовага турэмнага зьняволення. Такі вердыкт вынес бразільскі федэральны суддзя Серджыа Мора.
Палітык асуджаны за атрыманне хабару ад інжынернай кампаніі ўзамен за перамогу ў тэндэрах, якія ладзілі дзяржаўныя прадпрыемствы.
Палітык звярнуўся з просьбай да суду, каб той дазволіў яму заставацца на свабодзе, пакуль не былі вычарпаныя ўсе магчымыя апеляцыі.
Былы бразільскі прэзідэнт стаў прадметам антыкарупцыйнага расследавання ў 2016-м годзе. У рамках гэтай справы ўжо асуджана больш за 80 чалавек. У ліпені 2017 суд прызнаў палітыка вінаватым у атрыманні хабару на агульную суму за 1,2 мільёны долараў і прысудзіў яго да 9,5 год пазбаўлення волі. У студзені бягучага года суд другой інстанцыі пакінуў у сіле прысуд, павялічыўшы пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення свабоды.
Паводле беларускай службы Польскага радыё