Былы крамлёўскі паліттэхнолаг: «Сёння Лукашэнка лялькавод Пуціна»

Расейскі паліттэхнолаг, які доўгі час прапрацаваў у адміністрацыі Крамля, Глеб Паўлоўскі – аб моцнай звязцы кіраўнікоў Беларусі і Расеі. І хто кім кіруе.

Глеб Паўлоўскі

Глеб Паўлоўскі

— Глядзіце, быў Лукашэнка, Мы з яго пасмяяліся — разважае палітолаг Глеб Паўлоўскі на «Эхе Москвы». — Калгаснік такі, у той жа час у яго парадак, сочыць за парадкам. Сёння што мы маем?
Сёння ён лялькавод Пуціна. Пуцін жа чаго баіцца-вонкавага кіравання, ён змагаецца з Захадам, каб не патрапіць пад знешнюю каланізацыю. Ён трапіў пад знешняе кіраванне Менскам. Лукашэнка можа вытвараць усё, што заўгодна, любы эксцэс.
Ён гэта робіць збольшага ірацыянальна, збольшага і хітраванскі (пра міграцыйны крызіс — заўв.). Ён імкнецца паступаць экстрэмальна, каб адрэзаць Пуціну любы варыянт адыходу. Ён прывязаў да сябе Пуціна, і Пуцін вымушаны будзе згаджацца з усім, што робіць Лукашэнка.
Што гэта, калі не знешняе кіраванне Крамлём?

Паводле udf.name