Хрысціянскія дэмакраты стварылі рух

У Мінску адбыўся ўстаноўчы сход Хрысціянска-дэмакратычнага руху (ХДР).



143071.jpg

Яго дэлегатамі сталі больш за 80 чалавек з усіх абласцей Беларусі. Стваральнікі маюць на мэце прыцягнуць да дзейнасці актыўных людзей, якія хочуць займацца змяненнем свайго жыцця і абаронай сваіх правоў і каштоўнасцяў. Перадусім, акцэнт робіцца на сацыяльныя кампаніі, развіццё ініцыятыўнасці і самакіравання.

Арганізатарамі ХДР выступілі стваральнікі партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Яны адзначылі, што дзейнасць БХД ужо даўно выйшла за межы партыі. І тыя непалітычныя кампаніі, якія праводзяцца імі, вымагаюць стварэння шырокага грамадскага руху. Сярод вядомых акцый хрысціянскіх дэмакратаў — кампаніі супраць алкагалізацыі і наркотыкаў, за свабоду сумлення, ушанаванне памяці рэпрэсаваных, абмежаванне абортаў і г.д.

Грамадскае аб’яднанне, якое ствараецца, гэта непалітычная арганізацыя, — адзначыла кіраўнік аргкамітэту ХДР Вольга Кавалькова. — Мы будзем праводзіць шэраг нацыянальных і рэгіянальных кампаній. Дапамагаць людзям вырашаць сацыяльныя праблемы ў гарадах і вёсках, займацца дабрачыннай дзейнасцю. Наша адметнасцьхрысціянска-дэмакратычныя каштоўнасці, якія мы падзяляем. Перыяд зняцця заходніх санкцый з уладаў мы будзем спрабаваць выкарыстаць для рэгістрацыі, каб мець магчымасць легальнай дзейнасці”.

Як паведаміў сустаршыняБХД Павел Севярынец, праз месяц хрысціянскія дэмакраты зноў пададуць дакументы і на рэгістрацыю партыі:

Зараз ёсць чатыры месяцы прыпынення санкцый з боку Еўразвязу, шэсць месяцаў прыпынення санкцый з боку ЗША. Мы паспрабуем зарэгістраваць і грамадскае аб’яднанне, і партыю. Гэта будзе пэўны тэст для сённяшняга рэжыму. Калі не будзе адбывацца пазітыўных крокаў за гэты час, санкцыі ў дачыненні да рэжыму з боку Захаду могуць быць вернуты”.