Жыхарам вуліцы Солы ў Градна паабяцалі правесці водаправод
12 лістапада ў былой вёсцы, а зараз вуліцы Солы ў Гродна прайшоў сход мясцовых жыхароў.
![1447400753_shod_mikola_12_11_2015.jpg 1447400753_shod_mikola_12_11_2015.jpg](/img/v1/news/full/1447400753_shod_mikola_12_11_2015.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прысутнічалі прадстаўнікі Гродзенскага гарвадаканала, праектнага інстытуту, а таксама лідары мясцовай БХД Мікола Баўсюк і Сяргей Верамеенка, якія разам з мясцовым жыхаром-актывістам Антонам Максімчыкам пацікавіліся ў прадстаўнікоў вадаканалу аб планах па водазабеспячэнні Солаў.
Прадстаўнікі водаканалу прапанавалі мясцовым жыхарам усталяваць вадакалонкі. Але ніхто на гэта на пагадзіўся. Тым больш, што калонкі ў гарадскіх межах ужо не ўсталёўваюцца, а старыя — ліквідуюцца. Было пазначана, што вада будзе падводзіцца да кожнага дома.
Але тыя ж супрацоўнікі вадаканала на пытанне Верамеенкі, што рабіць з каналізацыяй, адказалі, што ў бюджэце няма сродкаў, таму трэба звяртацца "вышэй".
Актывісты БХД разам з Антонам Максімчыкам і іншымі жыхарамі вырашылі па пытанні пракладкі каналізацыі наведаць старшыню Гродзенскага гарвыканкама з прапановай не рабіць падвойную працу і не капаць дарогу двойчы, а адразу пракласці дзве лініі камунікацый. Тым больш, што каналізацыйны калектар праходзіць літаральна за 20 метраў ад вуліцы Солы.