Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Польшчы выдачу віз беларусам

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснікі Валерый Кавалеўскі і Павел Латушка падчас візіту ў Варшаву сустрэліся з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Як адзначае прэс-служба кабінета, падчас сустрэчы абмяркоўваліся:

  • неабходнасць распрацоўкі новай стратэгіі па Беларусі на ўзроўні Еўрасаюза;
  • магчымыя крокі па вызваленні палітзняволеных;
  • узмацненне санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, недапушчальнасць змякчэння санкцый на калійныя ўгнаенні, закрыццё шчылін у санкцыях, стварэнне на еўрапейскім узроўні механізма па кантролі за выкананнем санкцый;
  • індывідуальныя санкцыі супраць суддзяў, пракурораў, следчых, чыноўнікаў, вайскоўцаў рэжыму;
  • ініцыіраванне Польшчай і Літвой расследавання ў Міжнародным крымінальным судзе па пытанні вымушанай масавай эміграцыі беларусаў з-за палітычных рэпрэсій;
  • прыцягненне памагатых рэжыму да адказнасці за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных тэрыторый;
  • легалізацыйныя пытанні, а таксама працяг выдачы віз беларусам — як звычайных, так і гуманітарных, каб павысіць мабільнасць беларусаў (польскаму боку адрасаваная просьба выдаваць візы не толькі ў Беларусі, але і ў консульствах іншых краін);


Глядзіце таксама

  • падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, якія адыгрываюць важную ролю ў супрацьдзеянні расійскай прапагандзе;
  • падтрымку беларускага бізнесу ў Польшчы, у тым ліку працяг праграмы Poland Business Harbour і інш.

Дамовіліся запусціць міжведамасную рабочую групу для вырашэння актуальных беларускіх пытанняў і распрацоўкі стратэгіі па Беларусі. Летась пачала працу група з Міністэрствам унутраных спраў Польшчы па пытаннях легалізацыі беларусаў.

Ціханоўская прапанавала міністру Сікорскаму разам з Еўракамісіяй падтрымаць правядзенне канферэнцыі высокага ўзроўню па стратэгіі па Беларусі.

Як дадае прэс-служба Святланы Ціханоўскай, яна папрасіла міністра падтрымаць беларускі бізнес у Польшчы, у прыватнасці працягнуць праграму Poland Business Harbour, якая дазваляе ствараць умовы для працы беларускіх кампаніяў. Акрамя таго, лідарка заклікала міністра працягваць дапамогу незалежным беларускім медыя, якія працуюць у Польшчы і граюць важную ролю ў супрацьдзеянні прапагандзе.

Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла Радаслава Сікорскага Крыжам Добрасуседства.