Ціханоўская: Агульнанацыянальны страйк будзе ўзмацняцца (відэа)

Святлана Ціханоўская падсумоўвае першыя вынікі страйкаў, якія распачаліся ў Беларусі пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка праігнараваў ультыматум, выстаўлены яму Ціханоўскай ад імя апазіцыйных сілаў, паведамляе Радыё Свабода

5ca16152_f67a_48a4_b698_fda94f81c3ba_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.jpg

Асноўныя тэзісы:

  • У страйку ўзялі ўдзел больш за 1000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, а таксама такія гіганты, як «Гродна Азот», МАЗ, МЗКЦ, ММЗ, «Луч», «Атлант» ды іншыя, чые рабочыя далучыліся да страйку ў розных формах.
  • Скептыкам і крытыкам я б ня раіла глядзець прапагандысцкае тэлебачанне, а выйсці на вуліцы і паглядзець на людзей, якія сёння выйшлі на страйкі і акцыі пратэсту.
  • Страйк не праваліўся. Агульнанацыянальны страйк толькі распачаўся і будзе толькі ўзмацняцца.
  • Нічога новага ад сілавых структураў не пабачылі. Ад уладаў нічога новага не пабачылі. Было б цудоўна, каб яны нарэшце падумалі пра людзей, пра краіну і селі за стол перамоваў.
  • Мы падтрымліваем страйк, але мы не кантралюем пратэставы рух. Людзі самі вырашаюць, выходзіць ці не, страйкаваць ці не, ці праяўляць актыўнасць іншым спосабам.
  • Могуць быць розныя формы. Мэдыкі, якія ня могуць страйкаваць, выходзілі ў ланцуг салідарнасці са страйкоўцамі. Людзі перакрываюць рух транспарту на некалькі хвілін. Нават закрыццё на пераўлік фірмы — гэта салідарнасць з нашай ідэяй.
  • Людзям, якія пацярпяць ад звальненняў ці пазбаўлення прэмій, будзе аказаная дапамога.
  • Я ганаруся кожным беларусам, які знайшоў у сабе сілы і мужнасць, які выйшаў сёння на страйк і будзе выходзіць наступныя дні, тыдні і месяцы. Уся наша сіла — у еднасці, чым нас больш, тым будзе лягчэй. Усіх не перасаджаюць, усіх не выганяць. Далучайцеся!