Ціханоўская: Пуцін і Лукашэнка пацерпяць паразу
Святлана Ціханоўская заявіла, што Беларусь можа стаць часткай еўрапейскай сям'і, калі Пуцін і Лукашэнка пацярпяць паразу.
Каб Беларусь
увайшла ў еўрапейскую сям'ю, Пуцін і
Лукашэнка мусяць пацярпець паразу. «І яны пацярпяць яе», — заявіла
беларуская лідарка на канферэнцыі Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі,
паведамляе «Позірк».
Паводле словаў Святланы Ціханоўскай, «правы чалавека і абарона свабоды — гэта не прыватны выпадак». «Сапраўдныя дэмакратыі павінны аб'яднацца, каб абараняць адна адну», — дадала Ціханоўская.
Яна перакананая, што «без перамогі ва Украіне немагчыма свабодная Беларусь, а без свабоднай Беларусі не можа быць трывалага міру ў Еўропе».