ЦВК акрэдытавала 71 назіральніка ад СНД на парламенцкіх выбарах
Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў акрэдытавала 71 назіральніка ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў пры правядзенні парламенцкіх выбараў.
Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ЦВК.
Колькасць акрэдытаваных ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД (МПА СНД) не змянілася, іх па-ранейшаму 8. Па меры набліжэння даты выбараў колькасць назіральнікаў ад СНД будзе расці. Колькасць кароткатэрміновых назіральнікаў, як чакаецца, складзе каля 300.
Паводле "Белорусский партизан"