ЦВК сцвярджае, што кожны чацвёрты ўжо прагаласаваў

За тры дні датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 24,31 % выбарнікаў. Такія дадзеныя апублікаваў ЦВК.

84064a4a_8cb8_4bc8_893d_c01a1ce512e0_w987_r1_s.jpg


Датэрміновае галасаванне на выбарах-2016 працягвае ісці больш інтэнсіўна, чым на мінулых парламенцкіх выбарах: у 2012 годзе за два дні прагаласавалі 19,6 % выбарнікаў.
Тым часам кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамляе пра беспрэцэдэнтнае завышэнне яўкі з боку выбарчых камісіяў.
Паводле дадзеных праваабаронцаў, на 182 участках, дзе вялося назіранне, колькасць тых, хто прагаласаваў, за чацверты дзень датэрміновага галасавання склала 18 572 чалавек, а паводле пратаколаў выбарчых камісіяў — 21 276 чалавек. Такім чынам, яўка была завышаная на 12,7% альбо на 2 073 чалавекі (у 2012 годзе праваабаронцы фіксавалі завышэньне яўкі толькі на 6,5%).
Прычым на адным з выбарчых участкаў у Гомелі, паведамляюць праваабаронцы, яўка была завышаная больш чым у 5 разоў: там прагаласавалі 584 чалавекі паводле дадзеных УВК і 106 паводле дадзеных назіральнікаў. Гэта абсалютна рэкордная розніца ў дадзеных, адзначаюць назіральнікі.
Паводле svaboda.org