Часовага паверанага Беларусі выклікалі ў МЗС Польшчы
8 кастрычніка часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандр Часноўскі быў выкліканы ў МЗС Польшчы «ў сувязі з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы і агрэсіўнымі дзеяннямі Рэспублікі Беларусь супраць Польшчы», паведамляе польскае МЗС.
![Фота: «Вашы навіны» Фота: «Вашы навіны»](/img/v1/images/1599465125_original.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: «Вашы навіны»
Беларускага дыпламата прыняў дырэктар усходняга дэпартамента польскага МЗС. У ведамстве падкрэслілі, што гэта чарговы раз, калі прадстаўніка Беларусі выклікаюць у МЗС.
Нагадаем, як распавяла прэс-сакратарка Памежнай службы Польшчы Ганна Міхальская, на мяжы Беларусі і Польшчы з беларускага боку абстралялі польскі патруль. Ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў.