На мяжы Беларусі і Польшчы з беларускага боку абстралялі польскі патруль

Ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў. Пра гэта распавяла прэс-сакратарка Памежнай службы Польшчы Ганна Міхальская, піша «Еўрарадыё».

b98d6052_858d_48e1_b319_6a74f83f0c50_w1597_n_r1_st.jpg

Яна дадала, што, магчыма, выкарыстоўваліся халастыя патроны: «Падобных правакацый робіцца ўсё болей».
Беларускія памежнікі адразу ж абверглі заяву польскіх калег. Маўляў, за мінулыя суткі зброя не ўжывалася ні на адным участку беларуска-польскай мяжы.
У адказ на заяву Польшчы аб стралянні халастымі патронамі Памежны камітэт Беларусі паведаміў расійскаму агенцтву «РИА Новости», што памежная служба краіны за мінулыя суткі не ўжывала зброі ні на адным з участкаў дзяржаўнай мяжы, дадае «Радыё Свабода».