Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў вяршэнства законаў краіны над законамі ЕС

Асобныя палажэнні заканадаўства Еўрасаюза несумяшчальныя з польскай Канстытуцыяй, вырашыў суд. Еўракамісія заклікала Польшчу прызнаць вяршэнства законаў ЕС, паведамляе www.dw.com.

18965938_303.jpg

Канстытуцыйны суд (КС) Польшчы прызнаў прымат заканадаўства гэтай краіны над законамі Еўрасаюза. Асобныя палажэнні заканадаўства ЕС несумяшчальныя з Канстытуцыяй Польшчы, пастанавіў суд у чацвер, 7 кастрычніка.

Спроба суда ЕС у Люксембургу ўмяшацца ў польскую судовую сістэму парушае правіла аб вяршэнстве Канстытуцыі і правіла аб захаванні суверэнітэту ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі, адзначылі суддзі.

У сваю чаргу, Еўракамісія не мае намеру пакідаць рашэнне суда без адказу. «Брусель без ваганняў скарыстаецца сваімі паўнамоцтвамі ў адпаведнасці з дамовамі з мэтай забяспечыць аднастайнае прымяненне і цэласнасць заканадаўства ЕС», падкрэсліў камісар ЕС па пытаннях юстыцыі Дзідзье Рэйндэрс. Ён не назваў канкрэтныя меры, адзначыў толькі, што яны могуць быць прынятыя на працягу некалькіх тыдняў ці нават дзён.

Старшыня ж Еўрапарламента Давід Сасалі перакананы: вяршэнства законаў ЕС павінна быць бясспрэчным. Вердыкт польскага суда нельга пакідаць без наступстваў, мяркуе старшыня Еўрапарламента.

Ён падкрэсліў, што вяршэнства заканадаўства ЕС павінна быць бясспрэчным: «Парушаць яго — значыць кідаць выклік аднаму з асноватворных прынцыпаў Еўрапейскага саюза», — рэзюмаваў Сасолі.