Дэлегацыю РФ у ПАСЕ паднялі на смех

Скарга прадстаўніка дэлегацыі Расіі на непрацуючыя апараты для галасавання на сесіі ПАСЕ выклікала дружны смех у зале.



pace.jpg

Інцыдэнт адбыўся днём. Прадстаўнік дэлегацыі РФ выйшаў да мікрафону і сказаў, што ў яго не працуе апарат для галасавання. «Я далёкі ад думкі, што гэта было зроблена спецыяльна», — сказаў ён.
«Расійская дэлегацыя не можа галасаваць», — адказала яму старшыня ПАСЕ Ан Брасер. Гэтыя словы выклікалі смех прысутных на пасяджэнні дэпутатаў.
Нагадаем, учора ПАСЕ пазбавіла Расію права голасу да красавіка 2015 года.