Саўчанка павінна быць вызвалена за 24 гадзіны — рашэнне ПАСЕ
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла папраўку да рэзалюцыі па Расіі, якой заклікала расійскія ўлады «на працягу 24 гадзін вызваліць Надзею Саўчанка».
Па дамоўленасці з расійскім бокам, якая была зацверджана на закрытым пасяджэнні маніторынгавага камітэта, у тэкст дадзенага параграфа дадалі магчымасць перадаць Саўчанку не Украіне, а іншай
дзяржаве.
Выніковая норма гучыць так: «Асамблея заклікае расійскія ўлады вызваліць Саўчанку на працягу 24 гадзін і вярнуць яе Украіне, або перадаць трэцяму боку».
Гэты пункт павінен увайсці ў выніковую рэзалюцыю, якую маюць зацвердзіць у цэлым на працягу бліжэйшага часу. Між тым гэта рашэнне не з'яўляецца юрыдычна абавязковым, расіяне могуць
адмовіцца выконваць дамоўленасці.
eurointegration.com.ua