Нуланд: Свабодная і мірная Еўропа або паўстане або абрынецца разам з Украінай

Свабода і мір у Еўропе наўпрост залежаць ад Украіны. Пра гэта заявіла саветнік дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд.



victoria_nuland.jpg

«Свабодная і мірная Еўропа паўстане або абрынецца разам з Украінай. Украінская бітва за свабоду тычыцца нас не менш», — адзначыла Вікторыя Нуланд ў аўторак, выступаючы ў Брукінгскім інстытуце.
Паводле яе слоў, за апошні год ва Украіне адбыліся значныя дэмакратычныя пераўтварэнні за кошт сотняў тысяч тых грамадзян, якія выйшлі на Майдан патрабаваць зменаў.
«І з нашымі ўкраінскімі сябрамі мы смуткуем страты 5200 загінуўшых у выніку бессэнсоўнай вайны, і 30 загінуўшых і больш за сто параненых у выніку атакі сепаратыстаў на Марыупаль, у той час як іх лідэр, Захарчанка, фактычна пахваліўся гэтай бойняй перад светам», — падкрэсліла Нуланд.
Па словах прадстаўніка ЗША, Штаты застаюцца прыхільнікамі аказваць эканамічную дапамогу Украіне дзеля рэформаў. Так, ЗША спачатку прадаставіць 1 млрд даляраў крэдытнай пазыкі для стабілізацыі ўкраінскай эканомікі, у той час як яшчэ 1 млрд долараў павінен быць выдзелены Украіне ад МВФ. Паралельна з гэтым, нагадала Нуланд, Еўропа выказала гатоўнасць выдзеліць Украіне каля 2,1 млрд долараў.
Разам з крэдытамі ЗША Украіна прадастаўляе беззваротную дапамогу. Так, ЗША выдзеліць Украіне 118 млн долараў на бяспеку, і яшчэ 120 млн — на абсталяванне і навучанне персаналу ў сферы абароны і бяспекі.
Нуланд выказала шкадаванне, што літаральна некалькі тыдняў таму Еўропа і ЗША за сталом перамоваў раздумвалі аб тым, каб адклікаць частку санкцый супраць Расіі разам з тым, як была надзея на выкананне часткі Мінскіх дамоўленасцей. Зараз жа, па яе словах, пасля шэрагу грубых парушэнняў Мінскіх пагадненняў Расіяй і баявікамі, па абодва бакі Атлантыкі ўпэўненыя ў неабходнасці ўзмацніць ціск на Расію і ўвесці новыя санкцыі.
Нуланд таксама падкрэсліла, што дзяржаўныя расійскія СМІ вывяргаюць хлусню аб тым, хто насамрэч адказны за гвалт у Украіне.
«Кошт для Расіі ужо расце, уключаючы звычайных расіянаў. Ён вымяраецца ў сынах ад Пскова да Казані, якія «містычным чынам» зніклі і ніколі не вярнуцца з сваёй ваеннай службы. Ад іх маці і ўдоў патрабуюць не ставіць лішніх пытанняў, калі яны хочуць атрымаць дапамогу ў выніку гібелі іх родных», — са шкадаваннем адзначыла Нуланд, дадаўшы, што адносіны Расіі з Захадам палепшацца тады, «калі Расія аддасць кантроль над мяжой Украіны і перастане абвастраць канфлікт» на Данбасе.
Нуланд таксама не ў першы раз абвергла заявы расійскіх лідэраў, у тым ліку прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, што ЗША хочуць слабой Расіі.
«Як мінімум гэта заява з'яўляецца неабгрунтаванай таму, што толькі ЗША з моманту развалу СССР уклалі ў Расію больш за 20 млрд долараў на развіццё краіны», — падкрэсліла яна.
dt.ua