Расія спыняе ўдзел у ПАСЕ да канца года
Расійская дэлегацыя спыняе свой удзел у дзейнасці Парламенцкай асамблеі Савету Еўропы і любыя кантакты з асамблеяй да канца года.
Аляксей Пушкоў
Пра гэта паведаміў кіраўнік дэлегацыі, кіраўнік камітэта Дзярждумы па замежных справах Аляксей Пушкоў пасля галасавання па рэзалюцыі, якая пазбавіла дэпутатаў РФ права голасу ў дадзеным
органе.
«Мы папярэджвалі, што калі будзе абмежаванае наша права голасу нават на кароткі перыяд, мы пакінем асамблею. Таму ў гэтым годзе мы спыняем удзел у працы асамблеі. Мы таксама спыняем
любыя афіцыйныя кантакты з асамблеяй», — заявіў ён.
Пушкоў падкрэсліў, што расійскі бок адмаўляецца выконваць рашэнне ПАСЕ аб вызваленні Саўчанкі ці сваё абяцанне аб яе наведванні прадстаўнікамі ПАСЕ.
«Пры такіх умовах не выпадае казаць пра якія-небудзь візіты прадстаўнікоў ПАСЕ, маніторынг ПАСЕ або аб кантактах прадстаўнікоў ПАСЕ з спадарыняй Саўчанкай», — заявіў
ён.
Ён таксама паведаміў, што Масква сур'ёзна разглядае магчымасць выхаду з Савета Еўропы, то бок спыненне ўдзелу ў Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека.
«Пытанне аб удзеле Расіі ў СЕ будзе разгледжана ў канцы 2015, зыходзячы з палітычных умоў, якія будуць сфарміраваны ў той час. Я хачу адзначыць, што да гэтага часу Расія ніколі не
разглядала такую магчымасць. Між тым цяперашняе рашэнне ПАСЕ ставіць такое пытанне на парадак дня», — заявіў дэпутат.
eurointegration.com.ua